Беларуская мова (3-4 клас). Ужываннe зычных і галосных гукаў у беларускай мове

 

Маршрутны ліст

Прадмет  беларуская мова 3-4 клас

Тэма занятку

Гукі і літары

У  канцы занятку ты будзеш:

Ведаць  некаторыя асаблівасці ўжывання зычных і галосных гукаў у беларускай мове.

Умець вызначаць колькасць гукаў і літар у словах.

Ты дасягнеш мэты, калі ў канцы занятку зможаш выканаць усе заданні.

 

Крок

Інструкцыя для навучэнцаў

1

 

Уважліва прачытай і асэнсуй памятку-падказку “Гукі мовы. Літары” і адкажы на наступныя пытанні:

-        Якія галосныя літары могуць абазначаць 2 гукі? Пералічы ўсе выпадкі.

-        Якія зычныя гукі абазначаюцца дзвюма літарамі?

-        Якія зычныя гукі могуць вымаўляцца падоўжана? У якім становішчы?

-        Якая літара не абазначае гука?

 https://disk.yandex.ru/i/5_VRpAJ67y8D2Q

2

Паспрабуй самастойна выканаць наступнае заданне.

1.    Вызнач колькасць гукаў і літар.

Ноччу –  __л., __г.               Дождж –  __л., __г.

Дзянькі    __л., __г.            Аб'ём –  __л., __г.

Надзея –  __л., __г.              Дзядзька –  __л., __г.

Ёмістасць –  __л., __г.          Разводдзе –  __л., __г.

Мядзведзь –  __л., __г.

Правер сябе, звяртаючыся да памяткі-падказкі, а потым параўнай свае адказы з правільнымі:

https://disk.yandex.ru/i/0Cym55oOtNtjjg

3

Патрэніруйся вызначаць колькасць гукаў і літар у словах, выконваючы заданні ў трэнажорах:

https://learningapps.org/watch?v=pm9szfe6317

https://learningapps.org/watch?v=phe8mk8nn01

 

4

Выканай заданні:

1.    Выпішы словы, у якіх колькасць літар і гукаў супадае.

Маямі, арфаэпія, тэлефон, надзея, дзядуля, абаўю, дзянёк, напісаць, мароз, сцюжа, суддзя, сядзьце, вяселле, барацьбіт, елка, Ілья, ясень.

2.    Падкрэслі словы, у якіх гукаў менш, чым літар.

Гусь, ноч, звер, маленькі, нянькі, дзянькі, дождж, яблык, пісьмо, заданне, край, цягнік, станцыя, паэма, тэатр, пояс, сям'я, Вера, дзень, крылле, здароўе, вераб'і, раён, баян, саўюць, зімоўе.

3.    Выберы з тэксту словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

   Быў верасень, і жаўталістая восень ужо кранула пышнай пазалотай кроны дрэў. Гэтая пазалота асабліва кінулася ў вочы, калі ўзышло сонца і яго гуллівыя промні асвятлілі наваколле.

5

Выкананыя заданні адпраў на праверку (адрас электроннай пошты, вайбер, ВК, нумар тэлефона і г.д.)

6

Задай пытанні настаўніку, калі ты не змог нешта зрабіць (адрас электроннай пошты, вайбер, ВК, нумар тэлефона і г.д.)

7

Дапішы сказ:

Было цяжка….

Аказалася

 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Літаратурнае чытанне (3 клас). Беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”

Беларуская мова (4клас). Антонімы

Русский язык. Дидактический материал по подготовке учащихся начальных классов к олимпиадам по русскому языку