Літаратурнае чытанне (3 клас). Беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”

 

Добры дзень!

Сёння на занятку ты будзеш знаёміцца з новым літаратурным творам, аналізаваць яго змест, выказваць сваю думку аб прачытаным. МАРШРУТНЫ ЛІСТ ЗАНЯТКА № 1    

КЛАС III

ПРАДМЕТ беларуская літаратура

ТЭМА ЗАНЯТКА Беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”

         У канцы занятка ты будзеш ведаць змест прачытанага твора;  умець расказаць казку сваімі словамі,  выказваць свае думкі аб прачытаным, вызначыць галоўную думку казкі.

         Сёння ты будзеш паспяховым, калі ў канцы занятка зможаш пераказаць казку сваімі словамі.

Крок

Інструкцыя для навучэнцаў 

1

Прачытай запіс,  закрэслі літары, якія паўтараюцца больш за тры разы. Зслзсёзсгзскзсізсхзслзсезсбзс

Збяры літары, якія засталіся. Прачытай назву новага твора. Растлумач выраз

“лёгкі хлеб”

Збяры прыказкі і адказы адпраў іх  у вайберы.

працы. Найсмачнейшы, хлеб, ад, сваёй

___________________________________________________________________

Дзе, праца –, лянота – там, шчырая, там, а дзе, густа, пуста.

___________________________________________________________________

 

2

Паглядзі відэа, перайшоўшы па ссылцы: https://youtu.be/Rn3UkKLN2LU?t=563 Прачытай казку самастойна, выканай заданні у падручніку на с. 52.

 

3

Выканай заданні і адпраў іх  у вайберы.

1.  Складзі характэрыстыку герояў казкі:

касец   ___________________________________________________________  _________________________________________________________________ 

                                             

 воўк ____________________________________________________________  _________________________________________________________________ 

 

2.  Пастаў пункты плана ў правільным парадку.

Воўк і баран.

Як здабываюць хлеб.

Сустрэча з касцом.

Воўк і гусі.

Смачны хлеб.

Воўк і баран.

4

Ты пашырыш свае веды пра здабыванне хлеба, калі паглядзіш гэта відэа па ссылцы: https://www.youtube.com/watch?v=9puMMeL1rnw

 

Складзі ланцужок “Як прыходзіць да нас хлеб” ?

- ( ) пасеяць жыта,

- ( ) зжаць,

- ( ) забаранаваць,

- ( ) змалаціць,

- ( ) цеста замясіць,

- ( ) узараць зямлю,

- ( ) чакаць пакуль паспее,

- ( ) спячы хлеб.

5

Выкажы свае думкі аб занятку, дапоўніўшы сказ: на занятку мне было ______________________________________________

 

Дзякуй за працу!

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Беларуская мова (4клас). Антонімы

Русский язык. Дидактический материал по подготовке учащихся начальных классов к олимпиадам по русскому языку