Фразеалагізмы у беларускай мове ( іх значэнне і рускія эквіваленты)
Фразеалагізмы, іх значэнне і рускія эквіваленты Абое рабое – аднолькавыя па сваіх якасцях – два сапога пара Адзін пад адным – адзін менш другога (пра дзяцей) – мал мала меньше Адводзіць душу – знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе – отводить душу Адрэзаная луста – чалавек, які аддаліўся ад сям’і, стаў самастойным – отрезанный ломоть Адстаўной казы барабаншчык – чалавек, які займае невялікую пасаду, з якім не лічацца – отставной козы барабанщик Ад’ядаць сэрца – мучыць, выклікаць небяспеку ў кагосьці – терзать сердце Б á бкі (б í бікі) біць – гультаяваць – лынды бить, бить баклуши Без задніх ног – быць вельмі стомленым – без задних ног Б í тая гадзіна – доўга і без толку што-небудзь рабіць – битый час Блёкату аб’еўся – страціў здольнасць думаць – белены объелся Брацца за розум – станавіцца разважлівым – браться за ум Браць за горла – настойліва прымушаць да чаго-небудзь – брать за горло Вадзіць за нос – падманваць – водить за нос Век-вечны – на