Беларуская мова (4клас). Антонімы

 

Маршрутны ліст

Прадмет: беларуская мова

Клас: 4

Тэма: Антонімы

Да канца занятку ты ўдакладніш, што такое антонімы, якая навука іх вывучае;

 будзеш умець

Ø знаходзіць антонімы ў прыказках,

Ø суадносіць пары  антонімаў,

Ø выбіраць антонімы з прапанаваных слоў,

Ø падбіраць антонімы самастойна, у тым ліку  для мнагазначных слоў,

Ø складаць прыказкі з антонімамі,

Ø падбіраць антанімічныя фразеалагізмы.

Ты поўнасцю дасягнеш мэтаў гэтага занятку, калі зможаш выканаць заданні № 3-6 гэтага маршрутнага ліста без памылак.

Шаг

Інструкцыя для вучня

 

1

 

Успомні тое, што ты ўжо ведаеш пра значэнне слоў.  https://learningapps.org/watch?v=py4uph2sn23

 

2

 

Ø  Павучыся шукаць пары антонімаў. https://learningapps.org/watch?v=pvsxqb52j23

Ø  Калі ты зрабіў 2 ці больш памылкі ў папярэднім заданні, патрэніруйся яшчэ.

      https://learningapps.org/794637

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да слоў з левай калонкі выбяры антонімы з правай калонкі, падкрэслі іх (ці выпішы па парадку).

актыўнасць

вялікі

глуха

далёка

загадаць

працавіты

беднасць, пасіўнасць, рашучасць

глыбокі, далёкі, малы

адзінока, звонка, ціха

хутка, высока , блізка

адгадаць, адмовіць, закамандаваць

дзелавы, лянівы, працаздольны

4

Ø Цяпер самастойна падбяры і запішы антонімы да прыведзеных слоў.

святло  – _____________

вада – _____________

крык – _____________

велікан – _____________

раніца – _____________

шум – _____________

чысты – _____________

асалода – _____________

гнеў – _____________

шчодрасць – _____________

вячэра – _____________

вільготны – _____________

суровы – _____________

надзейны – _____________

 

Ø Падбяры антонімы з той жа колькасцю літар.

работа   – _____________

здароўе  – _____________

праўда  – _____________

сябар  – _____________

мужчына  – _____________

юнак  – _____________

чужына  – _____________

слабы  – _____________

блізка  – _____________

пройгрыш  – _____________

 

Ø Падбяры антонімы да слова СВЕЖЫ ў дадзеных словазлучэннях.

Помні, што мнагазначнае слова можа ўтвараць некалькі пар антонімаў у залежнасці ад значэння.

свежы хлеб   – ________________

свежы вецер  – ________________

свежая газета   – _______________

свежы выгляд   – _______________

свежы след   – _________________

5

Устаў словы з процілеглым значэннем, каб атрымаліся прыказкі. Калі ўзніклі цяжкасці, выкарыстай словы-падказкі ўнізе.

Калі будзе _______________, будзе і  _______________.

Лепш горкая _______________, чым салодкая _________________. _____________________зямля ________________рук не любіць. __________________гавары, ___________________слухай.  ____________________будуе , а  ___________руйнуе.

Зярнятка ________________, а дрэва з яго вырастае _____________. Няма нічога _______________, што не стала б __________________.

Словы-падказкі: пачатак, праўда, чорная, менш, мір, маленькі, таемнае.

Перачытай  прыказкі яшчэ раз, каб запомнцьі іх.

 

6

Ø Знайдзі  фразеалагізмы, якія маюць супрацьлеглае значэнне  (выпішы літары, якія іх абазначаюць).

А) трымаць язык за зубамі – распускаць язык

Б) апусціць галаву – галаву дурыць;

В) востры на язык – цяляты язык аджавалі;

Г) аж пяткі блішчаць – як мокрае гарыць

Ø Выберы з прапанаваных фразеалагізм -антонім да прыведзенай фраземы (злучы іх стрэлачкамі, адказы запішы ўнізе).

1.душа ў душу

 

А.калі-нікалі

2.як рукой падаць

Б.сядзець на карку

3.нага за нагу

В.як кот наплакаў

4.куры не клююць

Г.з усіх ног

5.пайсці на свой хлеб

Д.як кошка з сабакам

6.з года ў год

Е. за трыдзевяць зямель

7.не пакладаючы рук

Ж. час ад часу

8.дзень пры дні

З. абы з рук

Адказы:1.__,2.__, 3.__,4.__, 5.__,6.__, 7.__,8.__,

7

Калі ёсць пытанні па выкананні заданняў, задай пытанні настаўніку (нумар Viber).

8

Адпраў заданні № 3-6 на праверку настаўніку (адрас электроннай пошты, нумар Viber).

Калі настаўнік знайшоў 3 ці больш памылкі ў выкананых заданнях, патрэніруйся яшчэ.

https://learningapps.org/8852718 пошук пар антонімаў

https://learningapps.org/794348  падбор пар антонімаўз прапанаваных

https://learningapps.org/794637 антанімічныя дзеясловы

https://learningapps.org/2975710 самастойны падюор антонімаў

https://learningapps.org/746942 антанімічныя прыметнікі

https://learningapps.org/10560312 антанімічныя прыметнікі

9

Калі ты хочаш удасканаліць свае ўменні,  выканай дадатковыя заданні па ссылках.

Крыжаванка па тэме “Антонімы” https://learningapps.org/24937345

Прыказкі з антонімамі. https://learningapps.org/4614994

Гульня “Парачкі” з антонімамі https://learningapps.org/8566010

 

10

Дапішы фразу:

Сёння я навучы(ўся)(лася) __________________

Самым складаным было заданне _______________

Па гэтай тэме я б хацеў яшчэ навучыцца _______________________

 

Выкарыстаная літаратура:

1.Падрыхтоўка да алімпіяд па беларускай мове. 2-4 класы/ В.І. Паўлоўская, А.А.ікун, М.І.Верабей [і інш.]. Мазыр: Содействие, 2016. – 216 с.

2.Моўная скарбонка: падрыхтоўка да алімпіяд і конкурсаў: 3-4 кл.: дапам.для вучняў устаноў агульная сярэдняй адукацыі з беларус.і рус.мовамі навучання/ С.М.Бялова. – Мінск : Экоперспектіва, 2021. – 160 с.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Літаратурнае чытанне (3 клас). Беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”

Русский язык. Дидактический материал по подготовке учащихся начальных классов к олимпиадам по русскому языку